Ніка Штэр (; ) — нямецкі даследчык культуры, прафесар навук аб культуры ва ўніверсітэце Цэпеліна ў Фрыдрыхсгафене.

Біяграфія У 1967—2000 гадах вучыўся і праводзіў даследаванні ў амерыканскіх і канадскіх універсітэтах, напрыканцы — як прафесар-даследчык у інстытуце працяглых студый імя Пітэра Валя ва ўніверсітэце Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы (Канада). Папулярнай у навуковых, палітычных і бізнес-колах стала назва яго кнігі 1986 г. пад назвай «Грамадства ведаў». У 2002—2003 акадэмічным годзе Штэр быў прафесарам факультэта чалавечых і сацыяльных навук у Венскім універсітэце. Таксама з'яўляецца старэйшым навуковым супрацоўнікам інстытута Даследаванняў устойлівага развіцця ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі (Ванкувер). Супрацоўнік Інстытута навук аб культуры Эсэна, а таксама Каралеўскай суполкі Канады (Атава). Заснавальнік і рэдактар (да 2006 г.) «Канадскага часопісу сацыялогіі». Ад 2004 г. Штэр займае пасаду прафесара культурных навук (пасада ў гонар Карла Мангейма) у прыватным універсітэце Цэпеліна у Фрыдрыхсгафене (Бодэнзээ). Ад пачатку 2006 г. Штэр праводзіць ва ўніверсітэце Цэпеліна трохгадовы праект, замоўлены Еўрапейскай камісіяй аб грамадска-палітычных сродках і спосабах звароту з т. зв. канвергентнымі тэхналогіямі (г. зн. біятэхналогіі, нанатэхналогіі, навукі аб інфармацыі і пазнанні).

Выбраныя творы Манаграфіі: Practical Knowledge. Applying Social Science Knowledge (Sage, 1992); ISBN 0-8039-8699-8 Knowledge Societies (Sage, 1994); ISBN 0-8039-7892-8 Die Zerbrechlichkeit moderner Gesellschaften. Die Grenzen der Macht und die Chancen des Individuums (Velbrück Wissenschaft, 2000);ISBN 3-934730-18-3 Wissen und Wirtschaften. Die gesellschaftlichen Grundlagen der modernen Ökonomie (Suhrkamp, 2001); ISBN 3-518-29107-6 The Fragility of Modern Societies. Knowledge and Risk in the Information Age (Sage, 2001); ISBN 9780761953487 Knowledge and Economic Conduct. The Social Foundations of the Modern Economy (University of Toronto Press, 2002); ISBN 0-8020-0905-0 Wissenspolitik. Die Überwachung des Wissens (Suhrkamp Verlag, 2003); ISBN 3-518-29215-3 Die Moralisierung der Märkte (Suhrkamp, 2007); ISBN 978-3-518-29431-4 Moral Markets. How Knowledge and Affluence Change Consumers and Producers (Paradigm Publishers, 2008); ISBN 978-1-59451-456-2

Таксама мае сумесныя працы. Рэдактар шматлікіх калектыўных манаграфій.

Катэгорыя:Сацыёлагі Германіі