Руслан Мікалаевіч Вягера (нар. 21 мая 1980, г. Ельск, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Біяграфія Нарадзіўся 21 мая 1980 года ў г. Ельску Гомельскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка».
Працаваў выкладчыкам спецыяльных электратэхнічных дысцыплін Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа; інжынерам па тэхніцы бяспекі, вядучым інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам філіяла «Энергазбыт» РУП «Гомельэнерга»; намеснікам генеральнага дырэктара па збыце энергіі РУП «Гомельэнерга».
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і Беларускай партыі «Белая Русь».
Мае ганаровае званне дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі «Белэнерга» «Выдатнік Беларускай энергасістэмы».
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Буда-Кашалёўскай акругі № 38. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы.
Сям'я Жанаты, мае сына і дачку.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання