Трансфлайскія мовы — невялікая сям’я папуаскіх моў, на якіх гавораць у наваколлях ракі Флай, на паўднёвым захадзе Папуа — Новай Гвінеі. Класіфікацыя прапанавана Тымаці Ашэрам.
Моўны склад Трансфлайскія мовы Ваянская мова (або табо) Пахатурыйскія мовы Усходнетрансфлайскія мовы (або арыёмскія)
Асаблівасці У пахатурыйскіх і арыёмскіх мовах прысутнічае адрозненне паміж інклюзіўным і эксклюзіўным займеннікам першай асобы, таксама назіранае ў суседняй заходнеторэсавай мове пама-нюнгскай сям’і. Сярод іншых моўных груп поўдня Новай Гвінеі такой з’явы не назіраецца.
Гл. таксама Паўднёва-цэнтральныя папуаскія мовы
Крыніцы
Катэгорыя:Мовы Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Моўныя сем’і Катэгорыя:Папуаскія мовы