Тані́раванне, вірыраванне — працэс апрацоўкі фатаграфічных відарысаў з мэтай змянення іх афарбоўкі.

Таніруюць відарысы звычайна ў адценні карычневага (сепія) колеру, таксама ў чырвоны, сіні, зялёны і іншыя колеры часам (напрыклад, у навуковай фатаграфіі) у два колеры.

Пры прамым (1-растворным) спосабе серабро відарыса пераводзіцца ў афарбаваную соль серабра (замяшчаецца солямі медзі, жалеза іншых металаў). Пры непрамым (2- ці 3-растворным) спосабе відарыс спачатку адбельваецца (серабро пераводзіцца ў бясколерныя солі), а затым замяшчаецца афарбаванымі злучэннямі. Пры таніраванні афарбоўваюцца толькі экспаніраваныя ўчасткі здымкаў, якія змяшчаюць металічнае серабро. У выніку таніравання магчыма ўзмацненне і аслабленне відарысу.

У лічбавай фатаграфіі таніраванне дасягаецца з дапамогай адмысловых інструментаў і фільтраў графічных рэдактараў (напрыклад, Adobe Photoshop, GIMP).

Зноскі

Літаратура

Тані́раванне // Вірыраванне // Тонирование // Краткий фотографический словарь [Текст] / Под общ. ред. А. А. Лапаури и В. И. Шеберстова. — М.: Искусство, 1956. — С. 317—319. — 386 с. : ил.; 17 см. — 100 000 экз.

Спасылкі Александр Ефремов 7 способов тонирования фотографий // Интернет-журнал Fototips.ru

Катэгорыя:Фотатэрміны Катэгорыя:Фатаграфічныя працэсы