Георг Людвіг фон Маўрэр (; 2.11.1790, Эрпальцгайм, каля г. Дзюркгайм, Германія — 9.5.1872) — нямецкі дзяржаўны дзеяч, гісторык, стваральнік абшчыннай тэорыі.

Біяграфія З 1826 прафесар права ў Мюнхенскім універсітэце. Займаў вышэйшыя пасады ў судовым ведамстве Баварыі. У 1832—34 адзін з рэгентаў пры грэчаскім каралю Атоне І Баварскім, рэарганізаваў там судовую сістэму, зрабіў грэчаскую царкву незалежнай ад візантыйскага патрыярха. У 1847 фактычна старшыня баварскага ўрада (міністр замежных спраў і юстыцыі). Быў прыхільнікам канстытуцыйнай манархіі, якая, на яго думку, павінна засноўвацца на абшчынных прынцыпах. Даследаваў гісторыю маркі ў Германіі; лічыў яе рэшткамі першапачатковага аграрнага камунізму, характэрнага для старажытных германцаў. Аўтар 12-томнай серыі прац, прысвечаных развіццю сацыяльна-эканамічнага ладу Германіі ў сярэднявеччы, у т.л. «Гісторыі стану марак у Германіі» (1856), «Гісторыі панскіх двароў, сялянскіх двароў і стану сядзіб у Германіі» (т. 1—4, 1862—63), «Гісторыі стану вёскі ў Германіі» (т. 1—2, 1865—66).

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Германіі