Іван Уладзіміравіч Танана́еў (; — ) — вучоны, хімік, доктар хімічных навук, прафесар, акадэмік Акадэміі навук СССР (1958, член-карэспандэнт з 1946 года). Герой Сацыялістычнай Працы (1984).
Біяграфія Іван Уладзіміравіч Тананаеў нарадзіўся ў Сярповае Маршанскага павета Тамбоўскай губерні. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковай школе. Потым вучыўся ў школе 2-й ступені ў Маршанску. Яшчэ ў дзіцячым узросце паказаў здольнасць да музыкі, іграў на інструментах, спяваў у царкоўным хоры, у школе стварыў аркестр народных інструментаў. Калі Іван Тананаеў скончыў школу, бацькі накіравалі яго ў 1921 годзе на вучобу ў Кіеў на вячэрняе аддзяленне Кіеўскай кансерваторыі. Адначасова з вучобай ён працаваў апальшчыкам на хімічным факультэце Кіеўскага політэхнічнага інстытута, дзе зацікавіўся лекцыямі па хіміі. Паступіў Політэхнічны інстытут, скончыў яго датэрмінова ў 1925 годзе і застаўся працаваць у ім. Кансерваторыю Іван Тананаеў так і не скончыў. У 1934—1935 гадах працаваў у Тбіліскім індустрыяльным інстытуце і адначасова ў Інстытуце хіміі Закаўказскага філіяла Акадэміі навук СССРТананаев Иван Владимирович( // Кіеўскі політэхнічны інстытут.
У 1925 годзе Іван Уладзіміравіч Тананаеў пераехаў у Маскву і ў хуткім часе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1939—1941 гадах працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата, у 1951—1963 гадах у Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытуце, у 1963—1968 гадах у Маскоўскім інстытуце тонкай хімічнай тэхналогіі. З 1965 да 1988 года І. У. Тананаеў таксама займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Неорганические материалы». Член секцыі неарганічнай хіміі Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной хіміі (IUPAC) з 1959 года.
Памёр У. І. Тананаеў 28 лютага 1993 года.
Навуковая дзейнасць Івану Уладзіміравічу Тананаеву належаць навуковыя працы ў галіне неарганічнай і аналітычнай хіміі, фізіка-хімічным аналізе. Прапанаваў метад вывучэння гетэрагенных сістэм з нерастваральнымі кампанентамі, распрацаваў метады атрымання звышчыстых крэмнію і германію, ферацыянідны метад атрымання рубідыю і цэзію з раствораў калійных солей. У час Вялікай Айчыннай вайны І. У. Тананаеў прымаў удзел у стварэнні сплаваў, брані і снарадаў для абароны. Адразу пасля вайны удзельнічаў ў сакрэтных працах атамнага праекта СССР па стварэнню ядзернай зброі. Распрацаваў тэхналогію выдзялення з руд каштоўных металаў і фосфару. Сфармуляваў ідэі аб нанаматэрыялах.
Пад кіраўніцтвам І. У. Танаева абаронены 15 доктарскіх і 70 кандыдацкіх дысертацый. Аўтар шэрагу вынаходстваўБанк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента .
Памяць 21 кастрычніка 1997 года Пастановай Прэзідыума Расійскай акадэміі навук Інстытут хіміі і тэхналогіі рэдкіх элементаў і мінеральнай сыравіны Кольскага навуковага цэнтра РАН у Апатытах атрымаў імя акадэміка Івана Уладзіміравіча ТананаеваК 120-летию Ивана Владимировича Тананаева // Сайт ФИЦ КНЦ РАН.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Тананаев Иван Владимирович // История РТУ МИРЭА К 120-летию Ивана Владимировича Тананаева // Сайт ФИЦ КНЦ РАН Галерея русских химиков. Тананаев Иван Владимирович // Журнал «Химия». № 15/1999 Тананаев Иван Владимирович // Архивы РАН
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі савецкага атамнага праекта Катэгорыя:Вынаходнікі СССР