Раённы аддзел унутраных спраў (РАУС) — тэрытарыяльны орган унутраных спраў раённых выканаўчых камітэтаў ці мясцовых адміністрацый у Беларусі. У Мінску дзейнічаюць раённыя ўпраўленні ўнутраных спраў (скарочана РУУС).

Раённыя аддзелы ўнутраных спраў маюць пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем.

У раёнах (раёнах у гарадах) кіраўніцтва органамі ўнутраных спраў ажыццяўляецца начальнікам аддзела ўнутраных спраў раённага выканаўчага камітэта (мясцовай адміністрацыі). Начальнікі аддзелаў унутраных спраў назначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Міністрам унутраных спраў.

У структуру раённых аддзелаў унутраных спраў таксама ўваходзяць крымінальная міліцыя, міліцыя грамадскай бяспекі, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў.

Катэгорыя:Праваахоўныя органы Беларусі