Nephila inaurata — від аранеаморфных павукоў з сямейства .
Апісанне Самкі дасягаюць у даўжыню 25-30 мм, самцы меншыя, 8-10 мм і маюць больш цёмную афарбоўку.
Арэал Від шырока распаўсюджаны ў Паўднёвай Афрыцы і шэрагу астравоў у Індыйскім акіяне (Мадагаскар, Сейшэльскія астравы, Рэюньён, Маўрыкій, Радрыгес).
Спосаб жыцця Гэтыя павукі плятуць трывалае павуцінне, у якім могуць заблытацца невялікія птушкі і лятучыя мышы. Павуцінне размяшчаецца ў сырых месцах, сярод дрэў. Як правіла, некалькі сетак знаходзяцца побач, утвараючы калонію з вялікай плошчай. Павук харчуецца мухамі, камарамі, восамі і жукамі. Адкладае адзін яечны мяшок з 100—200 яйцамі.
Літаратура
Thorell, 1859 : Nya exotiska Epeirider. Öfversigt af Kongliga Vetenskaps Akademiens Förhandlingar, vol.16, (тэкст). Blackwall, 1865 : Descriptions of recently discovered species and characters of a new genus, of Araneida from the East of Central Africa. Annals and Magazine of Natural History, ser. 3, vol.16, (тэкст). Dahl, 1912 : Seidenspinne und Spinneseide. Mitt. zool. Mus. Berlin vol.6, (тэкст).
Катэгорыя:Павукападобныя Афрыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1842 годзе Катэгорыя:Аранеаморфныя павукі