Карл Фрэдрык Нюман (; 31 жніўня 1820, Стакгольм — 26 красавіка 1893, там жа) — шведскі батанік.
Жыццяпіс Нарадзіўся 31 жніўня 1820 года ў Стакгольме ў сям’і гандляра. Скончыў мясцовую школу Святой Клары, гімназію і нейкі час вывучаў медыцыну ва Упсальскім універсітэце Verhandlungen des Botanischen Vereins für die Provinz Brandenburg: Bände 35-37 Berlin, 1994. Аднак потым перавёўся на факультэт батанікі і па яго заканчэнні працаваў памочнікам настаўніка ў школе, у якой раней вучыўся.
Нюман з 1850 па 1889 год працаваў у батанічным аддзеле Шведскага музея натуральнай гісторыі ў Стакгольме. У 1844 годзе ён здзейсніў батанічную паездку на Мальту, Сіцылію і Неапаль . Разам з Генрыхам Вільгельмам Шотам і Тэадорам Кочы ён быў рэдактарам часопіса Analecta Botanica .
Найбольш вядомымі і запатрабаванымі з’яўляліся яго працы Utkast till svenska växternas naturhistoria eller Sveriges fanerogamer (частка 1, 1867; частка 2, 1868), Sylloge floræ europææ (1854—1855; дадатак 1865) і шматтомнае выданне Conspectus floræ europææ (1878—1882; другое выданне 1883—1890).
Навуковыя працы Conspectus Florae Europaeae. 4 тома 1878—1890 (1. — верасень 1878; 2. — кастрычнік 1879; 3. — верагодна, ліпень 1881; 4. — кастрычнік 1882; дадатак — снежань 1885). Sylloge Florae Europaeae, Seu Plantarum Vascularium Europae Indigenarum, Enumeratio, Adjectis Synonumis Gravioribus Et Indicata Singularum Distributione Geographic. Carl Frederik Nyman. sumptu et typis N.M. Lindh, 1854 — Усяго старонак: 441 Utkast till Svenska Vaxternas naturhistoria eller Sveriges Fanerogamer: skildrade i korthet med deras växställen och utbredning m.m., deras egenskaper, användning och historia i allmännhet. Carl Fredrik Nyman. N. M. Lindh, 1887 — Усяго старонак: 566 Svensk Fanerogam-Flora för Skol-ungdom … Med en förberedande inledning och ett bihang om det naturliga systemet/ Carl Fredrik NYMAN/ 1873
Расліны, названыя імем К. Ф. Нюмана Роды і [= ] .
Крыніцы
Н Катэгорыя:Батанікі Швецыі Катэгорыя:Батанікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Ліхенолагі