Антоні Леапольдавіч Александровіч (; , Мінск (або Марцынковічы каля Навагрудка) — , ) — каталіцкі святар, ваенны капелан, маёр Войска Польскага, ахвяра Катыні.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Леапольда Александровіча і Антаніны Тарайковіч.
Пасля заканчэння гімназіі ў Мінску ў 1911 годзе паступіў у духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. У 1917 годзе быў пасвечаны ў каталіцкія святары і пачаў служэнне ў Мінскай епархіі. Служыў прэфектам школ у Бабруйску (1917—1918) і Мінску (1918—1919).
1 чэрвеня 1919 года добраахвотна ўступіў у Войска Польскае і стаў ваенным капеланам, у 1920 годзе стаў кіраўніком скаўтаў Мінска.
У час савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў — капелан 4-й арміі польскай.
У 1921 годзе стаў капеланам гарнізона ў Слоніме, у 1926 годзе стаў настаяцелем прыхода ў Слоніме, з 1 лютага 1930 года — капелан гарнізона Вільні.
23 кастрычніка 1931 года стаў настаяцелем прыхода ў Баранавічах, дзе працаваў да верасня 1939 года.
Пад час баявых дзеянняў у складзе 78-га пяхотнага палка атрымаў кулявое раненне.
Быў узяты ў палон савецкімі войскамі, пасля чаго да 02.03.1940 утрымліваўся ў Старабельскім лагеры, пазней — у складзе групы ваеннапалонных-святароў — у Бутырскай турме ў Маскве, з 17.03.1940 — у Казельску. Справа была разгледжана 3 красавіка 1940 года тройкай.
У красавіку (паміж 9 і 11 красавіка) 1940 года расстраляны ў Катыні.
Рашэннем Міністра абароны Польшчы № 439/MON ад 05.10.2007 пасмяротна прысвоена званне падпалкоўніка.
Узнагароды
Сярэбраны ордэн Virtuti Militari V-й ступені, Крыж вераснёўскай кампаніі Сярэбраны «Крыж Заслугі»
Крыніцы