LIV (SO) Serval (Light Infantry Vehicle for Special Operations, г. зн. «лёгкабраніраваны аўтамабіль спецыяльных аперацый») — нямецкі лёгкабраніраваны аўтамабіль, створаны на базе Mercedes-Benz G-класа. Прызначаны для сіл спецыяльных аперацый.

Гісторыя У 2002 годзе кампанія Rheinmetall атрымала ад Міністэрства абароны Германіі кантракт на распрацоўку транспартнага аўтамабіля. Новыя машыны патрабаваліся ў тэрміновым парадку, таму фірме было адведзена ўсяго 10 месяцаў на стварэнне першага ўзору. Першая партыя ў 21 адзінку пастаўлена ўжо ў 2004 годзе.

Апісанне LIV (SO) распрацаваны на шасі і хадавой часткі мадэлі 270 CDI Mercedes-Benz G-Class. Максімальная грузападымальнасць і колавая база вышэй, чым у базавага аўтамабіля. Распрацоўка мае поўны прывад, абсталёўваецца 5-цыліндравым дызельным рухавіком аб’ёмам 2 685 см³, магутнасцю 156 конскіх сіл (116 кВт). Рухавік устойлівы да нізкаякаснага паліва і адпавядае стандартам выкідаў Euro 3. Каробка перадач — 5-ступеністая аўтаматычная ад Mercedes-Benz.

Максімальная хуткасць — 120 км/г, а далёкасць ходу — 830 км на 150 літрах паліва.

Яго ніжняя частка абаронена ад выбухаў гранат і супрацьпяхотных мін. Для абароны корпуса могуць быць дададзеныя балістычныя панэлі, таксама можна браніраваць адсек рухавіка. Лабавое шкло не браніравана, але яго можна зняць і замяніць на браняванае. Транспартны сродак абсталяваны гарматнай станцыяй Rheinmetal 609K, на якую можна ўсталяваць 40-мм гранатамёт Heckler & Koch GMG або буйнакаліберны кулямёт .

Аператары

Крыніцы

Спасылкі Detailed pictures of the AGF

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі Германіі Катэгорыя:Бранятэхніка Германіі