Корткераскі раён (, ) — муніцыпальнае ўтварэнне ў Рэспубліцы Комі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Корткерас.

Геаграфія Плошча раёна — 19,7 тыс. км² (каля 5 % тэрыторыі Рэспублікі Комі). На поўдні Корткераскі раён мяжуе з Пермскім краем, на поўначы — з Княжпагосцкім раёнам, заходняя мяжа — прыгарады г. Сыктыўкара, усходняя — Усць-Куломскі раён.

Асноўная рака — Вычагда. Рэкі належаць да басейна р. Вычагды: Вішэра, Локчым, Ніўшэра і інш.

Рэльеф уяўляе сабой слабаўзгорыстую нізіну, рассечаную густой рачной сеткай. Карысныя выкапні: гаручыя сланцы, пясчана-жвіровыя сумесі, гліна, руда жалеза. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня –17 °C, ліпеня +16 °C, сярэднегадовая колькасць ападкаў 550 мм.

Гісторыя Раён утвораны 14 ліпеня 1939 года.

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае на 1 студзеня 2005 годзе — 23,2 тыс. чал. Пераважаюць комі — больш за 75 працэнтаў. Пражываюць рускія, украінцы, беларусы, немцы і інш.

Спасылкі

Сайт адміністрацыі Карткераскага раёна Сайт Карткераскага раёна

Катэгорыя:Раёны Комі