Іжэ́мскі раён (, ) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Геаграфія Раён размешчаны на поўначы рэспублікі. Мяжуе з Усць-Цылемскім і Княжпагосцкім раёнамі, Пячорскім, Ухцінскім, Усінскім і Саснагорскім гарадскімі паселішчамі. Плошча раёна складае 18 420 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Пячора і яе прыток Іжма.

Гісторыя Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).

Дэмаграфія Насельніцтва раёна складае 19 303 чалавекі, з іх 86.52% складаюць комі-зыране (дакладней, этнаграфічная супольнасць комі-зыран — комі-іжэмцы).

Адміністрацыйнае ўладкаванне У склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністрацыйны цэнтр Брыкаланскае с/п с. Брыкаланск Іжэмскае с/п с. Іжма Кельчыюрскае с/п с. Кельчыюр Кіпіеўскае с/п с. Кіпіева Краснаборскае с/п с. Краснабор Мохчынскае с/п с. Мохча Няшабоскае с/п с. Няшабож Сізябскае с/п с. Сізябск Томскае с/п п. Том Шчальяюрскае с/п п. Шчальяюр

Транспарт Працягласць аўтамабільных дарог складае 533 км, з іх цвёрдае пакрыццё маюць толькі 157 км. Аўтадарогамі раён звязаны з пасёлкам Іраёль у Саснагорскім раёне рэспублікі.

Спасылкі

Ижма.Ру. Ижемский район республики Коми

Катэгорыя:Раёны Комі