Міхаіл Дзмітрыевіч Каўцэвіч (, мяст. Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня, цяпер Навагрудскі раён — 27 кастрычніка 1937, НКУС, Менск) — беларускі электратэхнік. Кандыдат тэхнічных навук (1932).

Біяграфія У 1922 годзе эміграваў з Заходняй Беларусі ў Чэхаславакію. У 1928 годзе скончыў Пражскі электрамеханічны інстытут; у 1928—1930 гадах аспірант гэтага інстытута. У верасні 1927 у Празе пазнаёміўся з Я. Купалам.

У 1926-1929 гадах старшыня Саюза студэнтаў — грамадзян БССР.

У 1930 годзе пераехаў у БССР, атрымаў савецкае грамадзянства. Пасля пераезду ў БССР бываў у доме Я. Купалы ў Мінску. З 1931 старшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута БелАН, з 1932 вучоны сакратар інстытута. Кандыдат тэхнічных навук (1932).

У 1931—1932 гадах член бюро палітэмігрантаў пры ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР) БССР.

Арыштаваны 25 жніўня 1937 года. Асуджаны асобнай тройкай 25 кастрычніка 1937 г. да НМП. Расстраляны 27 кастрычніка 1937 г. у Менску. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Літаратура

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Электратэхнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза студэнтаў — грамадзян БССР