«Вы́бар кры́тыкаў» (, раней вядомая як Broadcast Film Critics Association Award) — кінапрэмія, якая прысуджаецца Асацыяцыяй кінакрытыкаў вяшчальных кампаній. Намінанты аб'яўляюцца ў снежні. Пераможцы вызначаюцца далейшым галасаваннем і аб’яўляюцца на цырымоніі ў студзені наступнага года.

Першапачаткова ўзнагароды называліся проста Critics' Choice Awards. У 2010 годзе да іх назвы было дададзена слова Movie, каб адрозніць іх ад Critics' Choice Television Awards, якія былі ўпершыню ўручаны ў наступным годзе нядаўна створанай Асацыяцыяй тэлевізійных крытыкаў. Назва Critics' Choice Awards цяпер афіцыйна адносіцца да цырымоніі ўручэння ўзнагарод як у кіно, так і на тэлебачанні.

Катэгорыі Найлепшы фільм (з 1995) Найлепшая рэжысура (з 1995) Найлепшы акцёр (з 1995) Найлепшая актрыса (з 1995) Найлепшы акцёр другога плана (з 1995) Найлепшая актрыса другога плана (з 1995) Найлепшы фільм на замежнай мове (з 1995) Найлепшы малады выканаўца (з 1996) Найлепшы анімацыйны фільм (з 1998) Найлепшая песня (з 1998) Найлепшая музыка (з 1999) Найлепшы акцёрскі ансамбль (з 2001) Найлепшая камедыя (з 2005) Найлепшы адаптаваны сцэнар (з 2009) Найлепшы арыгінальны сцэнар (з 2009) Найлепшая аператарская работа (з 2009) Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка (з 2009) Найлепшы дызайн касцюмаў (з 2009) Найлепшы макіяж (з 2009) Найлепшы мантаж (з 2009) Найлепшыя візуальныя эфекты (з 2009)

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кінапрэміі ЗША