Чырвонагаловы каралёк (Regulus ignicapillus) — дробная пеўчая птушка сямейства каральковых атрада вераб’інападобных.
Апісанне Даўжыня цела 9 см, размах крылаў 13-16 см. Вельмi падобны да жоўтагаловага каралька (верх крыху цямнейшы, нiз больш светлы), адрознiваецца па белым брыве i чорнай палосцы праз вока. У маладых яны не тaкiя выразныя.
Песня на адной вышыні i ў аднолькавым тэмпе (канцоўка крыху больш высокая) — «сi-сi-сi-сi-сiйа», позыў больш гучны i нiзкі, чым у жоўтагаловага каралька.
Пашырэнне Арэал: Паўднёвая, Цэнтральная і Заходняя Еўропа, Малая Азія, захад Каўказа, паўночны захад Афрыкі.
Насяляе вялікія лясныя комплексы вільготных сасновых бароў з невялікай колькасцю елак і лісцевых дрэў. На поўдні Iспанii i ў Паўночнай Афрыцы жыве ў дубовых лясах. Сярод біятопаў паркi, сады, купiны дрэў сярод палёў.
У паўночнай частцы арэала пералётны, у паўднёвай частцы — аселы. На Беларусі вельмі рэдкі залётны і, магчыма, гняздуючы на крайнім захадзе від.
Асаблівасці біялогіі Гняздо ладзіць, як правiла, на канцы галiнкi хваёвага дрэва; калi няма хваёвых дрэў, выкарыстоўвае дубы, вербы i нават ядловец. Дыяметр 10,5-11,5 см, вышыня 7-8 см, дыяметр адтуліны 2,5-3,5 см.
Яйкі (7-11, да 12) авальныя, з адным вузейшым канцом, светла-карычневыя або ружова-карычневыя. Плямы вельмі дробныя, чырвона-карычневыя (часта на шырокім канцы ўтвараюць вянок). Памеры: 13,5 х 10,5 мм.
Падвіды Падвіды: R. i. ignicapillus — Еўропа; R. i. balearicus — Балеарскія астравы i Паўночная Афрыка; R. i. madeirensis — Мадэйра; R. i. teneriffae — Канары (некаторыя аўтары лiчаць яго за асобны вiд Regulus teneriffae).
Літаратура Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X
Спасылкі Дзікая прырода побач
Катэгорыя:Каральковыя Катэгорыя:Птушкі Еўропы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1820 годзе