Устылягавыя (Ustilaginaceae) — сямейства грыбоў парадку . Паразітуюць на розных органах кветкавых раслін, часцей на генератыўных.
Апісанне Сорусы могуць быць свабоднымі або пакрытымі перыдыем. Часта ўтрымліваюць структуры са стэрыльнага міцэлія, такія як калумела, цяжы, псеўдапарэнхіма, капіліцыяпадобныя гіфы, асобныя стэрыльныя клеткі або іх скапленні. Споры адзінкавыя, здвоеныя або ў клубочках, ступень злітаванасці якіх можа адрознівацца. Форма спор шарападобная, эліпсоідная, радзей вуглаватая. Паверхня гладкая або з разнастайнай скульптурай. Пігментацыя звычайна цёмная, але часам можа быць светлай. Прарастаюць з утварэннем фрагмабазідый, на асобных участках якіх фарміруецца неабмежаваная колькасць базідыяспор, якія звычайна размешчаны латэральна. Як фрагмабазідыіі, так і базідыяспоры здольныя да пачкавання.
Таксанамія Паводле базы даных Catalogue of Life на жнівень 2023 года сямейства ўключае звыш 740 відаў з 29 родаў:
Катэгорыя:Сямействы грыбоў