Ламанціны (Trichechus) — род водных млекакормячых атрада сірэн.

Апісанне Даўжыня дарослых асобін дасягае 5 м, маса да 400 кг. Афарбоўка ад шэрай да чорна-шэрай. У адрозненне ад большасці млекакормячых ламанціны маюць 6 шыйных пазванкоў. Верхняя губа раздвоеная. Замест разцоў рагавыя пласціны. На ластах 3 сярэднія пальцы з пазногцепадобнымі капыткамі. Хваставы плаўнік закруглены.

Пашырэнне Вядома тры сучасныя віды: амерыканскі ламанцін, амазонскі ламанцін, афрыканскі ламанцін, а таксама адзін вымерлы — заходнеамазонскі ламанцін. Пашыраны ламанціны каля берагоў Цэнтральнай Амерыкі, у рацэ Амазонцы і яе эстуарыі, каля атлантычных берагоў трапічнай Афрыкі і басейне ракі Нігера.

Жывуць ламанціны на марскім мелкаводдзі, у вусцях і нізоўях рэк. Расліннаедныя жывёлы. Трымаюцца групамі. Нараджаюць 1 дзіцяня.

Усе віды знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Сірэны