Манітулін () — востраў на возеры Гурон, самы вялікі востраў у свеце, размешчаны ў прэсным возеры.

Плошча вострава — 2766 км², гэта крыху больш Люксембурга. Манітулін па плошчы займае 31-е месца сярод усіх астравоў Канады і 174-е месца ў свеце. На востраве размешчана мноства азёр, адно з якіх Маніту — плошчай 106,42 км² з’яўляецца найбуйнейшым у свеце «возерам у возеры».

Адміністрацыйна востраў адносіцца да канадскай правінцыі Антарыа. Насельніцтва Манітуліна складае 12,6 тыс. жыхароў (2007).

Катэгорыя:Геаграфія Антарыа Катэгорыя:Астравы Канады Катэгорыя:Астравы Вялікіх азёр