1670 — польскі камедыйны серыял у стылі мак’юментары, створаны рэжысёрамі Мацеем Бухвальдам і Кардзіянам Кандзелай. З'явіўся на платформе Netflix 13 снежня 2023 года. Серыял здымаўся пераважна ў этнаграфічным парку Музея народнай культуры ў Кальбушове. Таксама некалькі сцэн былі створаны ў гістарычным комплексе праваслаўнай царквы ў Радружы. Нягледзячы на час, у якім разгортваюцца падзеі серыяла, у ім ёсць адсылкі да сучаснасці.
Сюжэт Дзеянне серыяла адбываецца ў 1670 годзе ў вёсцы Адамчыха. Уладальнік вёскі Ян Павел Адамчэўскі марыць увайсці ў гісторыю Рэчы Паспалітай, але на шляху яго планаў паўстае шэрая рэчаіснасць.
У ролях Бартламей Топа ў ролі Яна Паўла Адамчэўскага. Катажына Герман — Зоф'я, Жонка Яна. Марціна Бычкоўска — Анэля, дачка Яна і Зоф'і. Міхал Сікорскі — Якуб, малодшы сын Яна і Зоф'і, ксёнз. Міхал Баліцкі — Станіслаў, старэйшы сын Яна і Зоф'і. Анджэй Клак — Анджэй, сусед і вораг Яна. Дабрамір Дымецкі — Багдан, брат Зоф'і, гусар. Кірыл Петручук — Мацей, праваслаўны літвін, памочнік каваля, аб'ект прыхільнасці Анэлі.
Спасылкі 1670 на платформе Netflix
Катэгорыя:Тэлесерыялы 2023 года Катэгорыя:Арыгінальныя праграмы Netflix