Ні́на Міха́йлаўна Мо́лева (; , у шэрагу крыніц памылкова — 1929, , РСФСР — , , Расія) — савецкая і расійская пісьменніца, гісторык, мастацтвазнаўца. Доктар гістарычных навук, кандыдат мастацтвазнаўчых навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў і Саюза мастакоў Расіі. Жонка мастака-авангардыста і тэарэтыка мастацтва Элія Бялюціна (1925—2012). Ніна Молева — адрасат верша беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча «Цуд на Нерлі» (1960), верагодны прататып выкладчыцы гісторыі мастацтваў Ірыны Гаравой у яго рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») (1962).