Сярэбраная партыя () — былая палітычная партыя Злучаных Штатаў Амерыкі (ЗША).
Гісторыя «Сярэбраная партыя» існавала з 1892 па 1911 год і была найбольш паспяховай у штаце Невада, падтрымлівала палітыку біметалізму і «Руху за свабодную чаканку сярэбраных манет».
У 1892 годзе некалькі кандыдатаў ад «Сярэбранай партыі» былі абраны на дзяржаўныя пасады ў Невадзе. Поспех партыі ў штаце працягваўся на працягу ўсяго дзесяцігоддзя і завяршыўся абраннем губернатарамі Джона Джонса Эванса і Рэйнгальда Садлера. Невада была адзіным штатам, якія абралі прадстаўнікоў Сената і Кангрэса ад «Сярэбранай партыі».
На нацыянальным узроўні «Сярэбраная партыя» супрацоўнічала з «Папулісцкай партыяй» і з «Сярэбранай рэспубліканскай партыяй». Да 1902 годзе большасць прыхільнікаў «Сярэбранай партыі» ў Невадзе далучыліся да «Дэмакратычнай партыі» штата.
Вядомыя члены Уільям Морыс Сцьюарт — сенатар ад штата Невада; Джон Персіваль Джонс — сенатар ад штата Невада; Джон Эванс Джонс — губернатар Невады (1895—1896); Рэйнгальд Садлер — віцэ-губернатар Невады (1895—1896) і губернатар Невады (1896—1903); Джон Спаркс — губернатар Невады (1903—1908); Дэнвер Дыкерсан — віцэ-губернатар Невады (1907—1908) і губернатар Невады (1908—1911); Джон Грэгавіч — член Сената Невады (1894—1898); Джэймс Янсі Кэлахан — дэлегат Кангрэса ад тэрыторыі Аклахома.
Катэгорыя:Былыя палітычныя партыі ЗША