Падзеі Міяке () — феномены зямной гісторыі планетарнага характару, з прычыны якіх былі адзначаны значныя скачкі атмасфернай канцэнтрацыі радыеактыўнага ізатопа вугляроду, прынамсі, і гадах.
Група японскіх навукоўцаў, якая аналізавала метадам паскаральнай мас-спектраметрыі (AMS) актыўнасць вугляроду-14 у гадавых кольцах дрэў , выявілі рэзкі скачок актыўнасці радыевугляроду ў кольцах, якія ўтварыліся ў 774 і 775 годзе. Гэты рост (1,2 % за год, у 20 разоў болей за звычайныя змены) быў настолькі высокім, што аўтары ў артыкуле, апублікаваным 14 чэрвеня 2012 года ў часопісе «», заявілі пра немагчымасць тлумачэння такога скачка канцэнтрацыі радыеактыўнага вугляроду ў атмасферы ні сонечнай успышкай, ні з’яўленнем звышновай зоркі. Першай у спісе аўтараў паведамлення была аспірантка ўніверсітэта Нагоя Фуса Міяке (Fusa Miyake). Неўзабаве такі самы скачок у гадавых кольцах, якія адносяцца да гэтага ж года, знойдзены ў дубах з Германіі, лістоўніцы з Ямалу, хвоі з Каліфорніі і пазней у дрэвах з шэрагу іншых рэгіёнаў. Дадатковая колькасць вугляроду-14, якая з’явілася ў выніку названай падзеі, па паверхні Зямлі склала . Паводле іншай інфармацыі, агульная колькасць атамаў вугляроду-14, якая ўзнікла ў выніку падзеі 774 года, склала , або агулам каля , гэта значыць у разы болей за тое, што ў сярэднім узнікае ў зямной атмасферы за год у звычайных умовах.
Фізікі паказалі, што скачок такой інтэнсіўнасці ў 774 годзе ўсё ж можна растлумачыць сонечнай успышкай, толькі яна павінна была быць вельмі моцнай. Успышка павінна быць найбольш моцнай за апошнія тысячагоддзі. Аднак частка навукоўцаў мяркуе, што сонечная актыўнасць дрэнна тлумачыць падзеі Міяке.
Гляцыёлагамі была пацверджана рэальнасць гэтай падзеі пасля выяўлення ўсплёску канцэнтрацый касмагенных ізатопаў берылію і хлору 36CL, выяўленых у антарктычных і грэнландскіх .
У 2013 годзе выйшаў яшчэ адзін артыкул Фусы Міяке з двума суаўтарамі, у якім паведамлялася пра выяўленне аналагічнага, але крыху меншага, скачка канцэнтрацыі вугляроду-14 у 994 годзе. Пазней зроблена ўдакладненне датавання падзей: (чэрвень-жнівень) і (люты-чэрвень). Колькасць вугляроду-14, які ўзнік у выніку падзеі 993 года, ацэнена ў (у больш іх сярэдняй генерацыі за год).
У 774 і 993 гадах у хроніках адзначаліся назіранні нябесных з’яў, якія могуць быць інтэрпрэтаваны як палярныя ззянні ў нізкіх шыротах (Германія, Ірландыя, Карэя).
Групамі даследчыкаў з ЗША і Кітая было выяўлена яшчэ некалькі падобных падзей у больш далёкім мінулым. Усе яны былі аб’яднаны пад назвай падзей Міяке.
У 2019 годзе апублікаваны сведчанні яшчэ адной велізарнай сонечнай буры прыкладна ў 660 годзе да н.э., параўнальнай з падзеямі 774/775 і 993 гадоў. Напэўна, палярнае ззянне падчас гэтай успышкі было зафіксавана ў асірыйскіх запісах.
У 2021 годзе адкрылі яшчэ дзве падзеі Міяке, яны адбыліся ў 7176 і 5259 гадах да н.э..
Станам на 2023 год вядома прынамсі восем падзей Міяке:
7176 год да н.э. 5480 год да н.э. 5410 год да н.э. 5259 год да н э. 813—815 гады да н.э. 662—664 гады да н э. , было выкарыстана, напрыклад, пры вызначэнні метадам дэндрахраналогіі сезону і года пачатку будаўніцтва крэпасці . , дазволіла вылічыць, што дрэвы для будаўніцтва дома вікінгаў на Ньюфаўндлендзе ссечаны праз 28 гадоў пасля ўсплёску — ужо ў 1021 годзе вікінгі былі ў Новым Свеце.
Называюць яшчэ шэраг дат, якія таксама можна лічыць падзеямі Міяке.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сонечная актыўнасць Катэгорыя:Дэндрахраналогія