Павел Арсеньевіч Жалезняковіч (27 верасня (10 кастрычніка) 1906, вёска Лешня, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер у Капыльскім раёне — 6 лістапада 1971) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія У 1926 годзе арыштаваны польскімі ўладамі і ў 1928 годзе засуджаны на пажыццёвае турэмнае зняволенне. У Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1942 года — у партызанах, са жніўня 1943 года — камісар 1-га камсамольскага атрада брыгады «Камсамолец» Баранавіцкай вобласці. У 1944—1968 гадах — старшыня Мірскага райвыканкама, Карэліцкага пасялковага савета, першы сакратар Любчанскага, Карэліцкага РК КПБ. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1959—1966 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР другога склікання (1947—1951).
Ушанаванне памяці У гонар Жалезняковіча названа вуліца ў гарадскім пасёлку Карэлічы.
Літаратура
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання