Chilobrachys natanicharum — від , які пражывае ў Тайландзе, у прыватнасці, у мангравых і лясных рэгіёнах.

Апісанне Від вядомы сваімі насычана сінімі нагам пры чорнай афарбоўцы цела. Аднак блакітная афарбоўка C. natanicharum можа быць двух розных формаў: металічна-блакітнай і фіялетавай. Яго сіняя афарбоўка ўнікальная, бо адценні гэтага колеру рэдка сустракаюцца ў прыродзе. Яна звязана не з наяўнасцю адмысловага пігменту, а абумоўліваецца ўнікальнай структурай валаскоў на паверхні, якія пераломліваюць святло такім чынам, што мы бачым металічна-сіні колер. Унікальнасць дадае яшчэ і тое, што гэта адзіны від тарантулаў, які жыве ў лясах Тайланда.

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў XXI стагоддзі Катэгорыя:Павукі-птушкаеды