Анвар бін Ібрагім (; нар. , Чэрок-Ток-Кун, Пінанг) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Малайзіі, 10-ы прэм’ер-міністр Малайзіі з 2022 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і дзяржаўнага служачага. Бацька Ібрагім Абдул Рахман быў членам парламента і парламенцкім сакратаром міністэрства аховы здароўя. Маці Чэ Ян Хусейн — актыўная дзяячка жаночай арганізацыі АМНА. Выпускнік Універсітэта Малая (1972).
Сваю палітычную кар’еру пачаў яшчэ ў студэнцкія гады. З 1968 па 1971 год ён быў прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі студэнтаў-мусульман Малайзіі ( — PKPIM), а таксама актыўным членам Таварыства малайскай мовы Універсітэта Малая. У 1974—1982 гг. узначальваў створаную ім арганізацыю «Маладое пакаленне мусульман Малайзіі» ( — ABIM), якая прымыкала да Ісламскай партыі. У 1974—1976 гадах знаходзіўся ў зняволенні на падставе Закона аб унутранай бяспецы за арганізацыю студэнцкіх пратэстаў супраць галечы і голаду. У лістападзе 2022 г. абраны прэм’ер-міністрам Малайзіі.