Барбара Стыл (, нар. ) — брытанская кінаактрыса і прадзюсар. Найбольшую вядомасць атрымала як «каралева крыку» ў італьянскіх фільмах жахаў 60-х гадоў. Прарыўной для яе стала роля ў фільме «Маска Сатаны» (1960) Марыа Бавы, дзе Стыл згуляла адразу дзве ролі. Здымалася ў фільмах такіх рэжысёраў, як Марыа Бава, Роджэр Корман, Рыкарда Фрэда, Федэрыка Феліні, Дэвід Кроненберг. З пачатку 80-х гадоў займаецца прадзюсарскай дзейнасцю, аднак дагэтуль вельмі рэдка здымаецца ў кіно ў невялікіх ролях.