«Рокі» () ― культавы амерыканскі спартыўны драматычны фільм з Сільвестрам Сталонэ ў ролі баксёра Рокі Бальбоа. Натхняльная гісторыя ўзыходжання на спартыўны алімп Рокі Бальбоа, прататыпам якога стаў вядомы баксёр Чак Вэпнер. Пры бюджэце ў $1 млн «Рокі» стаў самым касавым фільмам 1976 года, сабраўшы ў суме каля $225 млн. Фільм атрымаў тры «Оскара». Стужка прынесла папулярнасць Сільвестэру Сталонэ.
Станам на люты 2024 года фільм займаў 215 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.
Сюжэт Філадэльфія. Рокі Бальбоа - просты клубны баец, які жыве ў дрэннай кватэрцы і ледзь зводзіць канцы з канцамі, займаючыся выбіваннем даўгоў для свайго боса Тоні Гацо і перыядычна ўдзельнічае ў баях. Кожны яго дзень падобны на папярэдні, і прасвету не назіраецца. Але аднойчы поспех нарэшце ўсміхаецца хлопцу, калі яму нечакана прапануюць выступіць супраць дзейнага сусветнага чэмпіёна па боксу у цяжкай вазе Апола Крыда.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы 1976 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра бокс Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг