«Джынджэр і Фрэд» — артыкул Федэрыка Феліні () — кінафільм Федэрыка Феліні, зняты ў 1986 годзе. 20-ы фільм Федэрыка Феліні.

Сюжэт У 1950-я гады танцоры Амелія Банэці (Джульета Мазіна) і Піпа Батычэла (Марчэла Мастраяні) выступалі дуэтам, запазычыўшы сабе псеўданімы і творчую манеру ў легендарных галівудскіх танцораў стэпа — Джынджэр Роджэрс і Фрэда Астэра.

Мінула трыццаць год. Былыя партнёры страцілі адзін аднаго — кожны абраў сваё жыццё, але такога поспеху, які быў у маладосці, ім не ўдалося адчуць. І вось нечаканы шанец — Амелію і Піпі запрашаюць прыняць удзел у калядным тэлешоу. Хоць гады ўжо не тыя і ногі не трымаюць — выканаўцам неабходна сабрацца і зноў выйсці на сцэну. Падчас выступу Піпа падае, але, дзякуючы падтрымцы партнёркі, паднімаецца і паспяхова заканчвае нумар.

У ролях Джульета Мазіна — Амелія Банэці («Джынджэр») Марчэла Мастраяні — Піпа Батычэла («Фрэд») Франка Фабрыцы — вядучы шоу Фрэдэрык Ледэбур — адмірал Аўленці Аўгуста Падэрозі — трансвестыт Марцін Марыя Блау — памочнік рэжысёра Жак Анры Ларціг — брат Джыралама Тота Міньёнэ — Тота Франчэска Казале — мафіёза

Узнагароды і намінацыі Узнагароды 1986 — Прэмія «Давід дзі Данатэла» Найлепшы акцёр — Марчэла Мастраяні Найлепшы дызайн касцюмаў — Даніла Донаці Найлепшая музыка — Нікола П’ёвані Узнагарода імя Рэнэ Клера — Фэдэрыка Фэліні 1986: Прэмія Італьянскага нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў («Сярэбраная стужка») Найлепшы акцёр — Марчэла Мастраяні Найлепшая актрыса — Джульета Мазіна Найлепшы дызайн касцюмаў — Даніла Данаці Найлепшая праца мастака — Дантэ Ферэці

Намінацыі 1987 — Прэмія BAFTA Найлепшы фільм на замежнай мове — Федэрыка Феліні, Альберта Гримальди 1987 — Прэмія «Залаты глобус» Найлепшы фільм на замежнай мове

Катэгорыя:Фільмы Італіі 1986 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 1986 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 1986 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1986 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1986 года Катэгорыя:Кінакамедыі Італіі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі ФРГ Катэгорыя:Фільмы-драмы Італіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы ФРГ Катэгорыя:Фільмы на італьянскай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Федэрыка Феліні Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Таніна Гуэра Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Нікола П’ёвані