Шарва́рка (мн. лік шарва́ркі; ад , Schar — натоўп, атрад, грамада, Werk — дзеянне, справа, работа) — натуральныя павіннасці па будаўніцтве і рамонце замкаў, дарог, мастоў, грэбляў, плацін, млыноў і іншых дзяржаўных і феадальных збудаванняў, ачыстцы берагавых палос суднаходных рэк у Вялікім Княстве Літоўскім, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў XV — 1-й трэці XX стагоддзя, а таксама за часамі Польскай Рэспублікі (1918—1939).

Працягласць шарварак была рознай, ад некалькіх да 30 дзён у годзе, у залежнасці ад рэгіёну. Пры феадалізме шарваркі не ўваходзілі ў склад паншчыны, але часта шляхта злоўжывала шарваркамі і трактавала іх як дадатковую паншчыну (дарэмшчына).

У першай палове XIX стагоддзя на Беларусі шарварка складала да 24 і болей рабочых дзён у год з сялянскага двара. Найбольш пашыранай інвентарнай нормай у гэты перыяд было 12 рабочых дзён у год з двара. Дарожную павіннасць выконвала амаль выключна сялянства. Пасля сялянскай рэформы 1861 года ў Расійскай імперыі цяжар шарваркі значна павялічыўся праз тое, што дарожныя ўчасткі часта замацоўвалі за сельскай грамадой за некалькі дзясяткаў вёрст ад паселішчаў, а сяляне павінны былі рамантаваць дарогі пераважна ў час палявых работ. Паводле прыменшаных афіцыйных звестак, у 1890-я гады супроць 1860-х гадоў колькасць рабочых дзён з канём, затрачаных штогод на адбыванне шарварак сялянамі Віленскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, павялічылася ў сярэднім на , пешых — на працэнта.

Шарваркавая павіннасць працягвала існаваць у міжваеннай Польскай Рэспубліцы, куды ўваходзілі землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Павіннасць магла быць заменена грашовай аплатай, праца звыш усталяванай нормы аплачвалася.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прыгоннае права Катэгорыя:Сялянства Расійскай імперыі Катэгорыя:Сялянства Вялікага Княства Літоўскага