Эрмана Кавацоні (нар. , Рэджа-Эмілія) — італьянскі пісьменнік, перакладчык і сцэнарыст. Жыве ў Балонні, прафесар эстэтыкі ў Балонскім універсітэце. Разам з Джані Чэлаці і Вальтэрам Педула выдае часопіс «Il caffè illustrato».
Кавацоні — член Oplepo (абрэвіятура ад «Opificio di Letteratura Potentiale» = Майстэрня патэнцыйнай літаратуры), групы аўтараў, натхнёных Уліпа, якія эксперыментуюць з італьянскай мовай.
Паводле яго «Песні месяцовых галоў» Федэрыка Феліні зняў фільм «Голас Месяца».