Аляксандр Мікітавіч Сатыраў (нар. , , БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту СССР. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванец гомельскай баскетбольнай школы. Увесь час гуляў за зборную Гомеля і вобласці розных гадоў — ад 1959 да 1963. Калі скончыў сёмы клас, быў запрошаны Міхаілам Аляксеевічам Тайцам на навучанне ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў Мінск.
Пасля заканчэння вучылішча быў прыняты ў склад РТІ. У 1979 годзе ў складзе юнацкай зборнай СССР (U-16) пад кіраўніцтвам алімпійскага чэмпіёна Мадэстаса Паўлаўскаса выступаў на першынстве Еўропы (5-е месца)ЦАП ЦАРАПЫЧ САТЫРОВ: МЕЖДУ МОЛОТОМ И НАКОВАЛЬНЕЙ.
Кар’ера 1979—1989 — РТІ (Мінск) 1989—1990 — Славія (Сафія, Балгарыя) 1991—1993 — Зялёна Гура (Польшча) 1993—1994 — Аўтазаводзец (Мінск) 1994—1996 — Шаўляй (Літва) 1996—1997 — Папірус-Акдзімал (Барысаў) 1997—1998 — Лакаматыў (Віцебск) 1998—1999 — Нявежыс (Кедайней, Літва) 1999—2001 — Аўтазаводзец-Джэнці (Мінск)
Дасягненні Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1997/1998. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1993/1994. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1997.
Спасылкі Профіль на сайце proballers.com Профіль на сайце fiba.com Старая гвардия: Александр Сатыров. Гомельский звал меня Профессором «На районе играть было жестко: нет крови – нет фола». Павел Сатыров – человек, который продвигает белорусский стритбол 27 лет назад мужская сборная Беларуси не пустила Литву на Евробаскет. Вы знали об этом?
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты СССР Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе