Бернар Фарсі (; нар. ) — французскі камедыйны акцёр. Вядомы па серыі фільмаў «Таксі», дзе гуляў камісара, а ў пятай частцы мэра Жыбера. Таксама Фарсі граў у фільмах «Братэрства ваўка» і «Астэрыкс і Абелікс: місія „Клеапатра“».
Біяграфія Нарадзіўся 17 сакавіка 1949 года. Вучыўся ў Кансерваторыі драматычнага мастацтва ў Ліёне. Скончыў тэатральную школу ў Рэймсе, пасля чаго пераехаў у Парыж. Іграў у тэатры ў Манпарнасе; пасля знаёмства з Дамінікам Беснеарам у 1983 годзе выканаў першую ролю ў поўнаметражным фільме «Месяц у сцёкавай канаве».
Да сярэдзіны 1990-х гадоў гуляў пераважна ролі другога плана; пасля поспеху ў фільме «Таксі» змяніў амплуа акцёра камедыйных роляў. Паспяховай для Фарсі была роля Шарля дэ Голя, якую ён увасобіў у кіно ў 2006 годзе ў фільме «Вялікі Шарль» (Le grand Charles).
Фільмаграфія 1979 — Напалеон і Жазэфіна, або Улада жаданняў / Joséphine ou la comédie des ambitions 1982 — Крыніца вады / Le point d’eau 1983 — Месяц у сцёкавай канаве / La lune dans le caniveau — Ісус 1984 — Чалавек-жанчына / Femmes de personne — Бруна. 1984 — Наша гісторыя / Notre histoire — Фарыд 1984 — Крок у цень / Marche à l’ombre — мсье Крысціян 1986 — Роднасныя сувязі / Lien de parenté — Люсьен Донаці 1986 — Вячэрняя сукенка / Tenue de soirée 1987 — Адзіночка / Le Solitair 1988 — Не будзіце спячага паліцэйскага / Ne Reveillez Pas Un Flic Qui Dort 1998 — Таксі / Taxi — Камісар Жыбер 2000 — Таксі 2 / Taxi 2 — Камісар Жыбер 2001 — Астэрыкс і Абелікс: Місія «Клеапатра» / Astérix et Obélix: Mission Cleopâtre — Краснабарод 2001 — Братэрства ваўка / Le Pacte des loups — інтэндант Лаффон 2003 — Таксі 3 / Taxi 3 — Камісар Жыбер 2007 — Таксі 4 / Taxi 4 — Камісар Жыбер 2009 — Злыдзень / Le Vilain 2018 — Таксі 5 / Taxi 5 — Мэр Марселя і Экс-Камісар Жыбер