Раніцай 12 студзеня 2024 года ЗША і Вялікабрытанія распачалі серыю авіяўдараў па руху хусітаў у Емене. Гэта стала адказам на напады на гандлёвыя судны ў Чырвоным моры.

Ход падзей Раніцай 12 студзеня 2024 года ЗША і Вялікабрытанія распачалі серыю нападаў на рух хусітаў у Емене. Паводле звестак BBC, у бамбардзіроўцы ўдзельнічалі 4 самалёты Typhoon Каралеўскіх ВПС, якія вылецелі з Кіпра. Масіраваны ўдар праведзены з выкарыстаннем ракет «Тамагаўк» з ваенных караблёў і падводных лодак і знішчальнікаў.

Паведамлялася пра выбухі ў Сане, Хадэйдзе і Дхамару. Мэтамі былі лагістычныя цэнтры, сістэмы СПА і склады зброіUS, British militaries launch massive retaliatory strike against Iranian-backed Houthis in Yemen. Па даных навінавага канала, кіраванага хусітамі, сярод пацярпелых аб’ектаў былі Міжнародны аэрапорт Хадэйда, Міжнародны аэрапорт Таіза і авіябаза аль-Дайламі на поўнач ад Саны. Блізкаўсходняе камандаванне ВПС ЗША заявіла, што ўразіла больш за 60 цэляў на 16 аб’ектах.

У папярэднія дні члены Кангрэса і Пентагона патрабавалі рашучага і стрымальнага адказу хусітам. 3 студзеня ЗША і група краін прад’явілі руху канчатковы ўльтыматум з патрабаваннем спыніць іх дзейнасць, бо яна падрывае свабоду суднаходстваUS warns Houthis to cease attacks on Red Sea vessels or face potential military action.

Брытанскі прем’ер-міністр Рышы Сунак патлумачыў, што ўдары былі выкліканыя прынцыпам «самаабароны»British and US warships launch missile strikes on Houthi rebels in Yemen — latest updates. У заяве прэзідэнта ЗША Джо Байдэна гаворыцца, што, «сённяшнія абарончыя дзеянні ідуць за шырокай дыпламатычнай кампаніяй і эскалацыяй нападаў паўстанцаў-хусітаў на гандлёвыя судны» і што ён «без ваганняў прыме меры па абароне свайго народа і свабоднага патоку міжнароднага гандлю па меры неабходнасці».

Ахвяры Рух хусітаў заявіў, што страціў 5 байцоў забітымі і 6 параненымі.

Наступствы 13 студзеня адбыліся новыя бамбардзіроўкі.

Рэакцыя Лідар рэспубліканцаў у Сенаце ЗША Мітч Мак-Конел вітаў гэтую акцыю, але заявіў, што рашэнне прэзідэнта было прынята занадта познаQUOTES-Reactions to US, British strikes against Houthis in Yemen. На думку Ро Хана, Байдэн павінен прыйсці ў Кангрэс, перш чым далучаць ЗША ў новы канфлікт на Блізкім Усходзе, як гэта прадугледжана артыкулам 1 Канстытуцыі. Рэзалюцыя ЗША аб ваенных паўнамоцтвах 1973 года прадугледжвае, што кіраўнік дзяржавы павінен паведаміць Кангрэсу на працягу 48 гадзін аб ваенных дзеяннях.

Вялікабрытанія адзначыла, што першыя прыкметы дазваляюць выказаць здагадку, што здольнасць хусітаў пагражаць камерцыйнаму суднаходству сур’ёзна пацярпелаUK Gov Strikes Houthi Military Targets in Yemen.

Расія запатрабавала склікаць экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН з нагоды ўдараў. Францыя, як дзеючы старшыня савета, прызначала яго на другую палову дня.

Дзеянні амерыкана-брытанскіх сіл падтрымалі Францыя, Германія, Данія, Канада, Нідэрланды, Бахрэйн, Паўднёвая Карэя, Новая Зеландыя, Аўстралія. З асуджэннем бамбардзіровак выступілі прадстаўнікі Расіі, Турцыі, Хезбалы, ХАМАС, Амана.

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенная гісторыя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Студзень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 12 студзеня Катэгорыя:Еменскі крызіс Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023) Катэгорыя:Канфлікты 2024 года