Гурт ( — літаральна «пояс», «папруга») — бакавая паверхня (рабро) манеты, абмежаваная плоскасцямі аверса і рэверса. 3 другой паловы XVI стагоддзя на гуртах некаторых заходнееўрапейскіх манет змяшчалі легенды (надпісы), з канца XVII стагоддзя рабілі карбоўку (геаметрычны або раслінны арнамент) з мэтаю ўскладніць падробку і псаванне манет. Пазней спецыяльная апрацоўка гурта стала ўсеагульнай.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нумізматыка