Генрык Мікалай Гурэцкі (; ) — польскі кампазітар. Член Польскай АН (1994).

Біяграфія Вучыўся ў 1955—1960 гадах у Дзяржаўнай вышэйшай школе музыкі ў Катавіцах, з 1968 года выкладае ў ёй, з 1977 года прафесар, у 1975—1979 гадах рэктар.

Творчасць Прымыкаў да авангардысцкіх кірункаў (1-я сімфонія, 1959; вакальна-інструментальны твор «Генезіс», 1962—63), У канцы 1960-х гг. прыйшоў да радыкальнага спрашчэння выразных сродкаў, у т.л. заснаваных на традыцыях хар. поліфаніі. Сярод інш. твораў: вакальна-сімфанічныя паэма «Ad matrem» (1971); «Капернікаўская сімфонія» (2-я, 1972), «Сімфонія сумных песень» (3-я, 1976); «Рэфрэн» (1965) і «Старапольская музыка» (1969) для аркестра: канцэрт для клавесіна з аркестрам (1980).

Узнагароды 1-я прэміі на Міжнароднай трыбуне кампазітараў ЮНЕСКА (1973). Дзяржаўная прэмія Польшчы (1973).

Літаратура

Катэгорыя:Члены Саюза польскіх кампазітараў Катэгорыя:Кампазітары Польшчы