Вольга Сяргееўна Малянкова-Куляшова (, г. Магілёў) — беларуская паэтка.
Біяграфія Нарадзілася года ў г. Магілёве. Вершы пачала пісаць у 14 гадоў. Скончыла ў 2009 годзе Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна, у 2013 годзе — Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «дакументазнаўства інфармацыйнае забеспячэнне кіравання».
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Творчасць Піша на рускай мове. Першыя яе вершы былі надрукаваныя ў газеце «Зямля і людзі», наступныя — у газетах «Прыдняпроўская Ніва» і «Веснік Магілёва».
У 2011 годзе выйшла першая кніга вершаў «Пяро і порах». У гэтым жа годзе заняла 1-е месца ў Магілёўскім абласным літаратурным конкурсе «Першы ў космасе» ў намінацыі «Паэзія». У 2014 годзе выйшаў другі зборнік паэзіі «Утро нового дня».
Бібліяграфія «Перо и порох» (Могилев, 2011) «Утро нового дня» (Минск, 2013)
Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А. С. Пушкіна Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва