Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі (нар. 3 мая 1946, Бялынкавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі навуковец і паэт. Кандыдат тэхнічных навук (2004)Методы поддержания и частичного восстановления прочностной надежности линейной части нефтепровода : автореф. дис…. канд. техн. наук: 01.02.06 / Бордовский Александр Михайлович ; Бел. гос. універсітэт транспарта. — Гомель, 2004. — 20 с..

Біяграфія Нарадзіўся 3 мая 1946 года ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна.

У 1964 годзе скончыў Бялынкавіцкую сярэднюю школу. У 1971 скончыў Джамбульскі тэхналагічны інстытут. Працаваў загадчыкам Арцюхоўскай сельскай бібліятэкі, на Навабеліцкім камбінаце хлебапрадуктаў, на нафтаправодзе «Дружба», галоўным інжынерам нафтаправода «Дружба»Афіцыйная біяграфія на сайце Саюзу пісьменнікаў Беларусі.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць Пісаць вершы і друкавацца пачаў са школьных гадоў, першыя спробы пяра ў раённай газеце «Сцяг камунізму». З’яўляўся аўтарам абласнога і рэспубліканскага друку: «Литературной газеты», «ЛІМа», часопіса «Нёман»Біяграфія на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароды і прэміі

Ордэн Дружбы народаў (СССР); Заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь; Ганаровы нафтавік канцэрна «Белнафтахім» Афіцыйная біяграфія на сайце Саюзу пісьменнікаў Беларусі.

Навуковыя публікацыі

Живучесть линейной части нефтепровода : Учеб. пособие для вузов. Гомель : НПО ТРИБОФАТИКА, 2004. — 112 с (у суаўтарстве) Методы поддержания и частичного восстановления прочностной надежности линейной части нефтепровода : автореф. дис…. канд. техн. наук: 01.02.06 / Бордовский Александр Михайлович ; Бел. гос. ун-т транспарта. — Гомель, 2004. — 20 с. Прочностная надежность линейной части нефтепровода. — Гомель : Трибофатика, 2004—113. (у суаўтарстве) Надежность и безопасность магистрального трубопроводного транспорта : материалы V международной научно-технической конференции / редколлегия: В. К. Липский (председатель). — Новополоцк : ПГУ, 2006. — 299 с (сурэдактар зборніка канферэнцыі) Надежность и безопасность магистрального трубопроводного транспорта : материалы VI международной научно-технической конференции / [редколлегия: В. К. Липский (председатель) и др.. — Новополоцк : ПГУ, 2007. — 294 с (сурэдактар зборніка канферэнцыі) Методические рекомендации по расчету удерживающей способности боновых заграждений, предназначенных для улавливания и удержания слоя нефти на поверхности водотока / Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь, Учреждение образования «Полоцкий государственный университет»; [разработчики: В. К. Липский и др.]. — Новополоцк : ПГУ, 2006. — 14 с (у суаўтарстве)

Літаратурна-мастацкія творы Зборнік вершаў:

На крыжы тваіх рук : вершы. — Мн, 2006. — 175 с. Наклад 500 ас. Выспы часу : вершы. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2013. — 99 с. Наклад 200 ас.

Часопісы:

«Палац». — 2013. — № 1. «Палац». — 2014. — № 2.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў Вершы аўтара на нацыянальным паэтычным партале «Вершы.ru»

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя рацыяналізатары Рэспублікі Беларусь