Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры — колішняя навучальная ўстанова ў Гродне.

Гісторыя Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры заснаваны рашэннем № 9278-Р Савета народных камісараў СССР ад 25 ліпеня 1945 г. і падпарадкоўваўся Камітэту па справах фізічнай культуры і спорту пры СНК БССР. Фактычна ж праца тэхнікума (навучальныя заняткі) пачалася 4 сакавіка 1946 г. Арганізацыйны перыяд уключаў падрыхтоўку навучальных памяшканняў, інтэрнатаў, спартыўнай базы, падбор супрацоўнікаў і навучэнцаўГригоревич В. В. ВКЛАД ТЕХНИКУМОВ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ В ПОДГОТОВКУ КАДРОВ ФИЗКУЛЬТУРНОГО ПРОФИЛЯ В БССР И БЕЛАРУСИ (1945—1992 г г .).

Прыёмныя іспыты на першы курс вытрымалі 46 чалавек ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў з адукацыйным цэнзам 6-7-9 класаў. Навучанне ў тэхнікуме было трохгадовым. Навучэнцам, якія мелі толькі 6-класную адукацыю, дазвалялася паралельна займацца ў вячэрняй школе, каб атрымаць атэстат пра няпоўную сярэднюю адукацыю і мець магчымасць здаваць дзяржаўныя экзамены ў ТФК. Да канца семестра са складу навучэнцаў выбылі 13 чалавек.

Тэхнікум меў свой навучальны корпус (на здымцы) плошчай 1100 м па вул. Кірава, д. 5, інтэрнат плошчай 600 м па вул. Шчорса, д. 9 (будынак не захаваўся)Цяпер на гэтым месцы размяшчаюцца футбольныя пляцоўкі факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы..

Навучальны план уключаў 11 прадметаў: гісторыю СССР, руская мова, літаратуру, анатомію, гігіену, псіхалогію, ваенную падрыхтоўку, гімнастыку, лёгкую атлетыку, спартыўныя гульні і закон аб пяцігадовым плане. Акрамя гэтага, планавалася правядзенне пазашкольнай (секцыйнай) працы па гімнастыцы, валейболе, лёгкай атлетыцы і плаванні.

Рашэннем выканкама гарадскога Савета дэпутатаў працоўных 6 кастрычніка 1950 г. тэхнікуму перададзена гімнастычная зала, якая раней была занятая таварыствам сляпых пад лінны цэх. Матэрыяльная база была слабой. Тэхнікум па-ранейшаму арандаваў спартыўную пляцоўку і стадыён у ДСТ «Лакаматыў» (цяперашні стадыён ГрДУ імя Я. Купалы па вул. Захарава).

Гімнастычная зала памерам 11х14 м з вышынёй столі 5 м размяшчаўся па вул. К. Цэткін, дом 5 (цяпер вул. Дамініканская, будынак не захаваўся). У інтэрнаце пражывалі толькі 60 навучэнцаў, астатнія здымалі прыватныя кватэры.

У 1955 г. набор на 1-ы курс ужо не праводзіўся, бо было прынята рашэнне пра закрыццё Гродзенскага ТФК. Па заканчэнні 1955/1956 навучальнага года ў сувязі з ліквідацыяй Гомельскага тэхнікума фізкультуры былі пераведзены ў Гродна 80 навучэнцаў для працягу навучання на 3-м курсе.

У 1957 г. адбыўся апошні выпуск навучэнцаў паводле распараджэння Савета Міністраў БССР і Загаду Старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорту № 814 ад 9 жніўня 1957 г. Гродзенскі тэхнікум фізкультуры быў закрыты.

Навучальны корпус па вул. Кірава, д. 5 перададзены спартыўнай школе рабочай моладзі, спартзала па вул. К. Цэткін, д. 5 — гарадскому камітэту па справах фізічнай культуры і спорту, а інтэрнат па вул. Шчорса, д. 9 — заселена жыхарамі. Навучэнцы, якія вярнуліся пасля службы ў арміі, завяршалі навучанне ў тэхнікумах фізічнай культуры Віцебска, Бранска, Кішынёва.

Аднавіў сваю працу Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры ў 1963 годзе. Быў абвешчаны набор на базе восьмых класаў. Паспяхова здалі экзамены і былі залічаны на першы курс 100 навучэнцаў. З 1973 года наборы штогод складалі ўжо 330 навучэнцаў.

За перыяд з 1963 па 1992 гады было падрыхтавана больш 5700 спецыялістаў на дзённым аддзяленні і 550 чалавек на завочным.

Быў закрыты 25 мая 1992 года.

Вядомыя выпускнікі Мікалай Мікалаевіч Філіпаў (выпуск 1972 г.) — беларускі педагог, спецыяліст у вобласці тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Аляксандр Канстанцінавіч Краўцэвіч (выпуск 1976 г.) — беларускі археолаг, гісторык-медыявіст. Іван Уладзіміравіч Грыгарэвіч (выпуск 1974 г.) — беларускі спецыяліст у галіне фізічнай культуры і спорту. Сяргей Аляксеевіч Аляксандраў (выпуск 1975 г.) — беларускі навуковец-педагог, спецыяліст у галіне фізічнага выхавання. Уладзімір Сяргеевіч Лемяшкоў (выпуск 1975 г.) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі. Канстанцін Ільіч Белы (выпуск 1979 г.) — беларускі навуковец у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання. Юрый Васільевіч Сак (выпуск 1980 г.) — беларускі спецыяліст у галіне фізічнага выхавання і спорту. Станіслаў Кузьміч Гарадзілін (выпуск 1982 г.) — беларускі спецыяліст у галіне спартыўнай педагогікі. Віктар Уладзіміравіч Грыгарэвіч (выпуск 1976 г.) — беларускі гісторык, спецыяліст па гісторыі фізічнай культуры і спорту. Мікалай Міхайлавіч Загідулін (выпуск 1966 г.) — Заслужаны трэнер БССР.

Іван Мікітавіч Кузікевіч (выпуск 1967 г.) — Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па плаванні. Гжэгаж Мікалаевіч Мікеліс (выпуск 1968 г.) — Заслужаны трэнер БССР. Валянціна Рабцава (Суржан) (выпуск 1968 г.) — Заслужаны трэнер БССР. Пётр Станіслававіч Рудзевіч (выпуск 1981 г.) — Заслужаны трэнер БССР.

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1945 годзе Катэгорыя:1945 год у Гродне Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гродна Катэгорыя:Зніклі ў 1992 годзе