Палац культуры Беларускага аўтамабільнага завода — будынак у г. Жодзіна Мінскай вобласці. Размешчаны па вуліцы Дзеравянкі, 3. Заснаваны ў 1960 годзе. Агульная плошча памяшканняў складае 4330 м². Кінаканцэртная зала разлічана на 420 месцаў, малая — на 150. Маюцца рэпетыцыйная зала, 20 пакояў і кабінетаў для заняткаў.
Дзейнічаюць 30 клубных фарміраванняў, з іх 8 маюць званне «народны» (ансамблі танца «Каруначніца», народнай песні «Медуніца», вакальна-інструментальны ансамбль «Настальгія», духавы аркестр, харавая капэла імя Э. Шчырага, цырк «Ювента», тэатр і маладзёжны тэатр «Штурх»), 1 — «узорны» (студыя бальнага танца «Прэстыж»), 7 калектываў і гурткоў аматарскай мастацкай творчасці, 9 гурткоў і падрыхтоўчых студый, 5 клубаў па інтарэсах.
Калектывы мастацкай самадзейнасці — удзельнікі шматлікіх фестываляў: міжнароднай духоўнай музыкі «Магутны Божа», харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод», фальклору «Калінавае лета на Дняпры», рэспубліканскі харавой музыкі «Ад Шчырага сэрца», абласны харавога мастацтва «Пеўчае поле», рэспубліканскі тэлеконкурсаў: народнай творчасці «Залатыя ключы», эстрадных выканаўцаў «Зорная ростань», тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» і інш.
3 2002 у Палацы культуры праводзяцца рэспубліканскі конкурс маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд», турніры па спартыўных бальных танцах «Кубак БелАЗа» і «Зімовыя ўзоры».
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Канцэртныя залы Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Жодзіна Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе Катэгорыя:1960 год у Беларусі Катэгорыя:Беларускі аўтамабільны завод Катэгорыя:Палацы і дамы культуры