Назву жо́лаб маюць:

Жолаб — прадаўгаватае паглыбленне, выдзеўбанае ў бервяне, а таксама прыстасаванне падобнай формы з дошак, ліставога жалеза для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго-небудзь. Жолаб — драўлянае карыта (кармушка), у якое закладваецца корм жывёле. Глыбакаводны жолаб — глыбокая і доўгая ўпадзіна на дне акіяна (5000—7000 м і больш). Жолаб бяспекі — паглыбленне паміж рэйкамі станцыйных шляхоў, прызначанае для выратавання людзей, якія апынуліся на чыгуначным палатне, ад наезду цягніка.