МАЗ-205 — савецкі цяжкі самазвал з колавай формулай 4×2, які выпускаўся Мінскім аўтамабільным заводам з 1947 па 1965 год.
Гісторыя стварэння Распрацоўка новага аўтамабіля-самазвала пачалася на Яраслаўскім аўтамабільным заводзе (ЯАЗ) у 1944 годзе. Праз год былі пабудаваны першыя доследныя ўзоры самазвала ЯАЗ-205. Пасля вайны заводу была даручана распрацоўка цяжкіх трохвосевых грузавых аўтамабіляў сямейства 210, а дакументацыя на вытворчасць двухвосевых аўтамабіляў 200-га сямейства, у тым ліку і самазвала ЯАЗ-205, была перададзена на толькі што пабудаваны Мінскі аўтамабільны завод.
Першыя пяць самазвалаў ужо пад маркай МАЗ-205 сышлі з канвеера да 30-й гадавіны Кастрычніцкай Рэвалюцыі 7 лістапада 1947 года. МАЗ-205 стаў першым аўтамабілем, выпушчаным на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Мінскі самазвал адрозніваўся ад яраслаўскага перш за ўсё кратамі радыятара з вертыкальнымі брусамі, адсутнасцю на вечку капота фігуркі мядзведзя, сімволікі Яраслаўскага аўтазавода (на ранніх прататыпах замест яго стаяла фігурка зубра, сімволікі новага Мінскага аўтазавода — але на серыйных грузавіках зубр быў у выглядзе плоскіх барэльефаў на бакавінах капота); дзверы кабіны былі абабітыя металічным лістом, а не драўлянымі планкамі. Акрамя знешніх адрозненняў меліся і тэхнічныя, такія як адзіны карданны вал замест двух, большая грузападымальнасць.
Першапачаткова асноўная частка вузлоў і агрэгатаў прыходзіла на Мінскі аўтазавод з Яраслаўля, але затым паступова з уводам новых цэхаў МАЗа па вытворчасці неабходных дэталяў з Яраслаўля сталі прыходзіць толькі дызельныя рухавікі.
На працягу ўсёй серыйнай вытворчасці МАЗ-205 падвяргаўся розным дапрацоўкам і ўдасканаленням. Так, пачынаючы да канца 50-х, лабавое шкло кабіны атрымала гумовыя ўшчыльняльнікі замест ранейшых драўляных, з 1958 года магутнасць рухавіка была паднятая са 110 да 120 к.с.
Самазвалы МАЗ-205 складалі большую частку вытворчасці, паколькі ў іх мела патрэбу ўся краіна, якая аднаўлялася пасля вайны. Аўтамабіль выпускаўся на працягу амаль 18 гадоў і быў зняты з вытворчасці 31 снежня 1965 года.
Канструкцыя Кабіна — трохмесная, драўляная з металічнай абшыўкай. Кузаў — металічная платформа з адкрываным заднім бортам. Аб’ём кузава 3,6 куб. м. Разгрузка кузава ажыццяўляецца назад. Грузападымальнасць — 6 т (5 т пры руху па грунце). Маса без нагрузкі — 6600 кг, поўная дапушчальная маса — 12 825 кг.
Рухавік: ЯАЗ-М204А, дызельны, двухтактны, чатырохцыліндравы; аб’ём — 4,65 л., макс. магутнасць — 120 к.с. пры 2000 аб/хв., макс. круцільны момант — 47 кГм пры 1200-1400 аб/хв.
Каробка перадач: пяціступеньчатая, з сінхранізатарамі на II, III, IV і V перадачах. Перадатачныя лікі: I — 6,17; II — 3,40; III — 1,79; IV — 1,00; V — 0,78; задні ход — 6,69; галоўная перадача — 9,81. Счапленне — аднадыскавае, сухое.
Тармазы: нажны — калодачны, з пнеўматычным прывадам; ручны — стужкавы, з механічным прывадам на трансмісію. Рулявы механізм — тыпу «чарвяк-сектар». Падвеска: пярэдняя — на дзвюх паўэлептычных рысорах з гідраўлічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння; задняя — на дзвюх паўэлептычных рысорах з дадатковымі рысорамі. Памер колаў — 12,00-20.
Максімальная хуткасць — 52 км/г. Аўтамабіль спажываў 35 л паліва на 100 км пры хуткасці 40 км/г. Аб’ём паліўнага бака — 105 л.
Мадыфікацыі МАЗ-205Б — вопытны самазвал, пабудаваны ў 1952 годзе. У серыйную вытворчасць не пайшоў. МАЗ-506 — вопытны самазвал з бакавой разгрузкай кузава, пабудаваны ў 1954 годзе. У серыйную вытворчасць не пайшоў.
На базе самазвала МАЗ-205 рознымі аўтатранспартнымі прадпрыемствамі і арганізацыямі выпускаліся самазвалы з двухбаковай разгрузкай кузава, пажарныя цыстэрны, растворавозы і іншае.
Колькасць У перыяд з 1947 па 1966 гады было выпушчана 98 721 самазвалаў МАЗ-205. Ніжэй у табліцы прыведзены даныя выпуску па гадахАвтолегенды СССР. Грузовики. №34. МАЗ-205: Год1947194819491950195119521953195419551956Колькасць1820612072394350134773976478652225448Год1957195819591960196119621963196419651966Колькасць643766897283770975758192836310 01862191
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Русская сила: Грузовой автомобиль МАЗ-200 Строительная и дорожная техника на шасси автомобилей МАЗ
205 Катэгорыя:Аўтамабілі 1940-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1950-х Катэгорыя:Аўтамабілі 1960-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 1947