Паўстанне Альянсу дэмакратычных сіл — партызанская вайна, арганізаваная групоўкай «Альянс дэмакратычных сіл» (АДС) ва Угандзе і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

Ход падзей AДС быў створаны ў 1989 годзе ўльтракансерватыўным угандыйскім мусульманінам Джамілем Мукулу. Першапачатковай мэтай арганізацыі было звяржэнне ўрада прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені і ўсталяванне ісламскай фундаменталісцкай дзяржавы.

13 лістапада 1996 года байцы АДС здзейснілі сваю першую буйнамаштабную атаку, напаўшы на гарады Бвера і Мпондве-Лубірыха ў акрузе Касесе (Уганда). У выніку акцыі загінулі каля 50 чалавек.

У 1998—1999 гадах групоўка здзейсніла шматлікія напады. Найбуйнейшай іх аперацыяй стала атака на каледж Кічвамба, падчас чаго было забіта 80 навучэнцаў.

У сакавіку 2007 года баевікі актывізаваліся, неадразова ўступіўшы ў сутыкненні з арміяй Уганды. 27 сакавіка АДС пацярпела буйнае паражэнне, калі яе атрад з 60 чалавек даў бой праціўніку. Падчас перастрэлкі загінула 34 паўстанца, у тым ліку тры камандзіра. 13 красавіка бакі сутыкнуліся ў нацыянальным парку Семулікі.

Новы ўсплёск актыўнасці паўстанцаў адбыўся ў 2013 годзе. У гэты час баевікі нападалі на вёскі, забівалі і выкрадалі мірных жыхароў. У чэрвені групоўка АДС разгарнула баі пад кангалезскім горадам Бені. Партызаны таксама атакавалі іншы кангалезскі горад — Каманго.

17 студзеня 2014 года Узброеныя сілы ДРК, падтрыманыя ААН, выбілі паўстанцаў з горада Бені. З гэтага часу партызаны былі асабліва актыўны на кангалезскай тэрыторыі. Войскі місіі ААН і ДРК прыкладалі намаганні па барацьбе з баевікамі.

У кастрычніку і снежні 2017 года атрады АДС атакавалі базы міратворцаў ва Усходнім Конга.

У 2020 годзе баевікі зладзілі . У 2021 годзе .

13 снежня 2022 года ўгандыйская армія .

Гл. таксама Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення

Крыніцы

Катэгорыя:Войны Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Войны Уганды