Лаўры́нас Кашчу́нас (; нар. 8 студзеня 1982, Вільнюс) - літоўскі палітычны дзеяч і палітолаг. Дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі ад партыі кансерватараў «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты», старшыня Камітэта Сейма па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароныУкраїнці показали всім, як повинна діяти справжня армія — Лаурінас Кащюнас. «АрміяInform»Візит делегації Сейму Литовської Республіки на чолі із Заступником Голови Сейму Литовської Республіки П.Саударгасом. Верховна Рада України. Дарадца ў замежнай палітыцы старшыні Сейма (2009—2012), дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (2012—2016), сябра «Цэнтра свабоды Рональда Рэйгана» і арганізацыі «Маладыя хрысціянскія дэмакраты». Доктар палітычных навук.
Біяграфія
Нарадзіўся 8 студзеня 1982 года ў Вільнюсе. Скончыў Вільнюскую сярэднюю школу «Ažuolyno» ў 2000 годзе і Інстытут міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта ў 2006 годзе. У 2004 годзе атрымаў ступень бакалаўра паліталогіі, у 2006 годзе - ступень магістра паліталогіі, 2012 абараніў дысертацыю «Уплыў унутранай інтэграцыі ЕС на знешнюю еўрапеізацыю: прыклады Украіны і Расіі» ()vidinės integracijos poveikis išorinei europeizacijai: Ukrainos ir Rusijos atvejų analizė і атрымаў ступень доктара палітычных навук. Валодае літоўскай, англійскай, рускай і нямецкай мовамі.
У 2003 годзе ўступіў у нацыянальна-дэмакратычную партыю Літвы, быў намеснікам старшыні Партыі .
У 2004—2016 гады праводзіў аналітычную працу ў розных даследчых цэнтрах.
Быў рэдактарам падзелу ЕС і НАТА Літоўскага часопіса у 2007 годзе.
У 2007—2016 гадах выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта.
З 2009 па 2012 год - дарадца па знешняй палітыцы кіраўніка Сейма Ірэны Дзягутэне.
У 2012—2016 гадах дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў.
23 кастрычніка 2016 года выбраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі ад партыі кансерватараў «Саюз Айчыны — Літоўскія хрысціянскія дэмакраты».
У 2018 годзе быў сярод ініцыятараў стварэння «Групы сяброў украінскага Крыма»У Литві створили групу друзів українського Криму і забароны выкарыстання георгіеўскай стужкіУ Литві пропонують заборонити георгіївські стрічки «delfi.lt»
25 кастрычніка 2020 года зноў выбраны ў Сейм Літоўскай Рэспублікі2020 m. spalio 11 d. Lietuvos Respublikos Seimo rinkimai (I turas). Puslapis atnaujintas 2020-10-31 21:03.
Пасля шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе выступае за ўвядзенне абмежаванняў супраць грамадзян Беларусі і Расіі. У лістападзе 2022 года ініцыяваў папраўкі да законаў, што забаранілі грамадзянам гэтых краін мець у Літве зброю. Кашчунас сцвярджаў, што гэта неабходна для таго, каб у выпадку беспарадкаў у Літве не ствараліся дыверсійныя групоўкі. У сакавіку 2023 года ініцыяваў разам з міністаркай унутраных спраў Агне Білатайце прапанову спыніць прыём заяў на грамадзянства і прыняцце рашэнняў па ім ад грамадзян Беларусі і Расіі прапанавалі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Камітэт Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне ў 2023 годзе, калі ягоным старшынёй быў Кашчунас, прыняў рэкамендацыйнае рашэнне падумаць аб закрыцці некаторых памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю. 17 жніўня быў закрыты памежны пераход «Шумск» — «Лоша», 18 жніўня - пераход «Цверач» — «Відзы».
У павелічэнні колькасці беларусаў у Літве, якіх у ліпені 2023 года было ўжо каля 55 000, бачыў пагрозу для Літвы праз іхняе стаўленне да гісторыі Літвы:
«Ёсць такая дактрына ліцвінізму, згодна з якой ВКЛ — дзяржава беларусаў, а не літоўцаў. І тут з'яўляюцца нюансы, стаўленне да незалежнасці Літвы, яе ролі, да Вільні».
Кашчунас заяўляў, што Літва павінна акрэсліць «чырвоныя лініі», і зазначыў, што не хоча, каб у краіне з'явіліся супольнасці, у якіх распаўсюджана ідэя ліцвінізму, якая прысвойвае сабе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Нягледзячы на гэта, Кашчунас падкрэсліў, што гісторыя ВКЛ злучае беларусаў з Захадам.
У кастрычніку 2023 года Камітэт па нацыянальнай бяспецы і абароне рэкамендаваў адхіліць прапанову міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце аб павелічэнні для замежнікаў тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства (ДНЖ), які ў асноўным даецца грамадзянам Беларусі, што бягуць ад палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі, з аднаго да трох гадоў. Лаўрынас Кашчунас, аднак, у час галасавання ўстрымаўся.
У пачатку снежня 2023 года старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны заявіў пра свой намер зарэгістраваць папраўкі да закона аб абмежавальных мерах, якія выключыць магчымасць беларускім грамадзянам, якія прыбылі ў краіну, атрымаць статус часовага жыхара. Паводле словаў Кашчунаса, папраўкі арыентаваны на групу беларусаў, якая становіцца мішэнню службаў рэжыму Лукашэнкі.
«Вельмі важна падкрэсліць, што мы працягваем падтрымліваць гуманітарны калідор. Іншымі словамі, калі гэта сапраўды праваабаронцы, людзі, рэпрэсаваныя беларускім рэжымам, МЗС зможа даць такі гуманітарны калідор. А наконт часовых мы робім адну агаворку — на кваліфікаваную працоўную сілу».
Асабістае жыццё У шлюбе з Монікай, з якой выхоўвае чацвярых дзяцей: Мантаса, Герду, Ліепу і Рапаласа.
Узнагароды
Ордэн князя Яраслава Мудрага III ст. (4 верасня 2023 г.) — за важкі асабісты ўклад ва ўмацаванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва, падтрымку дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, папулярызацыю ўкраінскай дзяржавы ў свеце.
Крыніцы
Спасылкі Лаўрынас Кашчунас на сайце «Вышэйшай выбарчай камісіі Літоўскай Рэспублікі»/
Катэгорыя:Дактары палітычных навук Катэгорыя:Члены Сейма Літвы Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені Катэгорыя:Палітыкі Літвы Катэгорыя:Палітолагі Літвы