Наро́дны камісарыя́т па спра́вах нацыяна́льнасцяў Белару́скай ССР быў утвораны ў сакавіку 1921, але ўжо ў наступным годзе быў скасаваны.
На III з’ездзе КП(б)Б, які адбыўся 22–26 лістапада 1920 года, было вырашана, каб у склад дзяржаўных устаноў і органаў улады рэспублікі ўваходзілі прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей, якія пражывалі на яе тэрыторыі. З’езд таксама выказаўся за тое, што ўсе органы ў галіне агульных мерапрыемстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР, таму на ўзор РСФСР быў утвораны Народны камісарыят па справах нацыянальнасцяў БССР, які праіснаваў нядоўга і рашэннем ЦБ КП(б)Б ад 13 студзеня 1922 года быў ліквідаваны.
Народным камісарам па справах нацыянальнасцяў быў прызначаны Макс Навумавіч Кіпер, членамі калегіі Славінскі і Жылуновіч.
Спасылкі .
Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1921 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1922 годзе