«Жаўне́р і ву́жалка» — аўтарская казка Алега Грушэцкага, прыгодніцкае фэнтэзі на падставе беларускай міфалогіі. Напісана і ўпершыню была апублікаваная ў 2015 годзе.

Сюжэт Галоўныя героі — жаўнер і міфалагічныя персанажы беларускага фальклору: вужалкі, Вужыны Кароль, злыдні.

Жаўнер вяртаецца з вайны ў родную вёску. Дарога дадому пралягае праз вялікае балота, якое не абысці. Калі праходзіць балотам, заўважае на ўскрайку дуб, на галінах якога сядзяць прыгажуні-вужалкі. Зазіраючыся на іх, жаўнер не заўважае, як правальваецца ў топкае балота. Адна з вужалак кідаецца яму на ратаванне, сёстры ёй дапамагаюць. Жаўнер закахаўся ў сваю выратавальніцу, наважваецца і ідзе прасіць яе рукі да яе бацькі, Вужынага Караля. Бацька не супраць шлюбу, але напачатку вырашае выпрабаваць жаўнера, даручае выканаць яму тры заданні: зрабіць так, каб злыдні болей не назалялі яго дачкам, выратаваць з рук качэўнікаў адну з яго дачок, вужалку, і вярнуць скрадзены разбойнікамі вялізны куфар з золатам. Жаўнер адпраўляецца выконваць усе заданні. Але нават па выкананні ўсіх заданняў прыгажуня-вужалка не дастанецца яму так проста.

Гісторыя стварэння Упершыню казка была апублікаваная ў 2015 годзе ў часопісе Маладосць, № 7.

У 2015 годзе казка ўвайшла ў зборнік аўтарскіх казак беларускіх пісьменнікаў «Нявеста для Базыля» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», укладальніца зборніка і рэдактар — Аксана Спрынчан). Вокладку кнігі ўпрыгожыў малюнак Элеаноры Ляхновіч — ілюстрацыя да казкі «Жаўнер і вужалка».

У 2023 годзе казка была прафесійна агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз»

Агучка кнігі У 2023 годзе казка «Жаўнер і вужалка» была прафесійна агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз». 24 кастрычніка 2023 года аўдыёкніга «Жаўнер і вужалка» з'явілася ў вольным доступе на старонцы праекта. Агучыў казку Ісай Свістулькін.

Крытыка і водгукі Літаратурны крытык Наста Грышчук называе казку «Жаўнер і вужалка» стылізаванай пад фальклор. Але толькі стылізаванай, што асабліва заўважна, калі аўтар казкі жартуе. На яе думку казка з'яўляецца традыцыйнай. Ключавымі ў казцы крытык лічыць злыдняў, які паказваюць, што і адмоўны персанаж можа мець станоўчыя якасці.

Адзнакі 2019 год — казка «Жаўнер і вужалка» ўвайшла ў лонг-ліст IV міжнароднага літаратурнага конкурсу «Рускі Гофман — 2019», намінацыя «Проза казачная, фантазійная».

Літаратура

.

Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Творы Алега Грушэцкага