Сцынтыля́цыя (ад  — мігаценне) — кароткачасовая светлавая ўспышка (успышка люмінесцэнцыі), якая ўзнікае ў сцынтылятарах пад уздзеяннем іанізавальных выпраменьванняў.

З’яву адкрыў у 1903 годзе англійскі хімік і фізік Уільям Крукс, які назіраў свячэнне экрана з сульфіда цынку пры абпраменьванні альфа-часціцамі.

Сцынтыляцыя назіраецца ў арганічных рэчывах, а таксама ў многіх неарганічных матэрыялах — крышталях, газах і вадкасцях. Атамы ці малекулы сцынтылятара за кошт энергіі зараджаных часціц пераходзяць ва ўзбуджаны стан, пры пераходзе з якога ў нармальны стан выпраменьваюць святло. Механізм сцынтыляцыі, спектр яе выпраменьвання і працягласць высвечвання залежаць ад прыроды рэчыва сцынтылятара, а яркасць — ад прыроды зараджаных часціц і ад энергіі, якая перадаецца імі часціцам сцынтылятара. Працягласць сцынтыляцыі складае 10—10 с.

Кожная сцынтыляцыя — вынік уздзеяння адной часціцы, што выкарыстоўваецца ў сцынтыляцыйных лічыльніках для рэгістрацыі і падліку элементарных часціц.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Люмінесцэнцыя Катэгорыя:Фізічныя эфекты і з’явы