Уладзімір Мікалаевіч Шарко (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях атакуючага абаронца і лёгкага форварда. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец мінскай школы баскетбола, першыя трэнеры — Герман Генадзевіч і Віталь Генадзевіч Радзюкі. Пачынаў кар’еру ў моладзевай камандзе мінскага РТІ. Потым выступаў пад кіраўніцтвам Генадзя Леанідавіча Самарскага ў клубе ЭНКА з Мінскай вобласці, стаў з ім бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.

Быў асноўным гульцом і капітанам беларускіх клубаў «Гродна-93» (1994—1997, 1998—2003, 2012—2013), «Віталюр» (2004—2008), «Мінск-2006» (2008—2012), стаў з імі 14 раз чэмпіёнам і тройчы сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі, неаднаразова прызнаваўся лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі, 10 раз браў удзел у «Матчах зорак Беларусі».

У 1996 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы U-22 (10-е месца). Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1998—2007 гадах.

У 2022 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб рэзервовай каманды БК «Мінск». У 2024 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды БК «Мінск».

Кар’ера 1992—1994 — ЭНКА (Мінская вобласць) 1994—1997 — Гродна-93 1997—1998 — Урал-Грэйт (Перм, Расія) 1998—2003 — Гродна-93 2003—2004 — ЦСК ВПС-Самара (Самара, Расія) 2004—2008 — Віталюр (Мінск) 2008—2012 — Мінск-2006 2012—2013 — Гродна-93 2015 — СДзЮШАР-Цмокі-Мінск-3

У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі 2013—2014 — Нафтавік-Караван (Гомель) 2014—2015 — Серабранка (Мінск) 2015—2016 — Віталюр (Мінск)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (14): 1995/1996, 1998/1999, 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2007/2008, 2008/2009, 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1994/1995, 1996/1997, 2012/2013. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1992/1993. Уладальнік Кубка Беларусі (9): 1998, 2001, 2002, 2003, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2007.

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце fiba.basketball ГЕРОЙ ЧЕМПИОНАТА. ВЛАДИМИР ШАРКО: СТРЕСС — НА ПОЛЬЗУ

Катэгорыя:Ігракі ЭНКА (баскетбол) Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ЖБК «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20