Бітва пры Дэмбэ-Вельке (, ) — вялікая бітва паміж беларуска-польскімі паўстанцамі і расійскай арміяй падчас паўстання 1830—1831 гадоў.
Напярэдадні На пачатку сакавіка 1831 года фельдмаршал граф Дзібіч рушыўся з галоўнымі сіламі да вусця Вепша, намагаючыся фарсіраваць там Віслу і накіравацца левым берагам да Варшавы. Для прыкрыцця берасцейскага тракта, фланга і тыла арміі быў пакінуты 6-ы корпус барона Розэна, у якім, пасля Бітвы пры Грохаве, заставалася каля 13 тыс. пяхоты і да 5 тыс. вершнікаў, пры 49 грамат. Беларуска-польскія паўстанцы, карыстаючысь тым, што другая частка расійскай арміі знаходзілася далей і не змагла б паспець прыйсці на дапамогу 6-га корпуса, вырашылі распачаць наступленне на корпус барона Розэна. Такім чынам, яны намагаліся адцягнуць Дзібіча ад пераправы праз Віслу.
Ход бітвы
Сабраўшы да 40 тыс. пяхоты і кавалерыі, пры 116 гарматах, беларуска-польскія войскі ў ноч на 19 сакавіка выйшлі з Прагі і, перад усім, напалі на стаяўшы калі іх авангард расійскіх войскаў, якімі кіраваў генерал Гейсмар. Апошні, нягледзячы на тое, што некаторыя часткі яго войскаў былі аадрэзаныя (улічваючы, што Літоўскі полк, страціўшы свайго палкавога камандзіра, склаў зброю), па магчымасці стрымліваў праціўніка і, заснаўшы страны, быў вымушаны, каля 4 гадзін адыйсці да Дэмбэль-Вельке. Пасля чаго, ён з’яднаўся з галоўнымі сіламі, заняўшы пазіцыі ў гэтай вёсцы. Тады генерал Ян Скшынецкі вырашыў нанесці імглівы і моцны ўдар па праціўніку, што прывяло да таго, што расійская групоўка была практычна цалкам знішчана.
Толькі дзякуючы таму, што на дапамогу рускім падыйшлі яшчэ тры палкі, у ніх атрымалася захаваць частку войскаў і адыйсці да Седльцы. Страты расейцаў дахадзілі да 5½ тысяч жаўнераў (з якіх каля 3 тысяч былі палоненыя).
Наступствы бітвы Пасля бітваў пры Дэмбэ-Вельке і Іган’е граф Дзібіч адмовіўся ад свайго намеру пераправіцца праз Віслу і штурмаваць Варшаву.
Крыніцы
Літаратура
Мемуары барона Гейсмара изданные Владимиром Гейсмаром. «Русская старина» — 1881 год, книга 5-я. Комментарий к мемуарам барона Гейсмара. «Русская старина» — 1882 год, книга 1-я.
Mała Encyklopedia Wojskowa, Wydawnictwo MON, Warszawa 1967, Wydanie I Zbigniew Gnat-Wieteska, Wawer — Dębe Wielkie , «Rocznik Mińsko-Mazowiecki», z. 17, 2009, s. 7-29. Szkic bitwy pod Dębem Wielkim, 31 III 1831 ze zbiorów Mazowieckiej Biblioteki Cyfrowej
Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Падзеі 31 сакавіка Катэгорыя:Сакавік 1831 года Катэгорыя:Канфлікты 1831 года Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Бітвы Польшчы Катэгорыя:Бітвы Расійскай імперыі