7 кастрычніка 2023 года ў правінцыі Герат (Афганістан) адбыліся два землетрасенні.
Першы штуршок магнітудай 6,3 адбыўся ў 06:41 UTC. Праз восем хвілін здарыўся афтэршок магнітудай 5,5. Яшчэ адзін штуршок магнітудай 6,3 зафіксаваны ў 07:12 UTC, за якім рушыў услед афтэршок у 5,9. Геалагічная служба Злучаных Штатаў заявіла, што гэтыя землятрусы былі вынікам неглыбокіх цягавых разломаў.
У раёне Зінда-Джан правінцыі Герат загінулі па меншай меры 320 чалавек. На наступны дзень Талібан заявіў, што ў выніку бедства загінула 2530 чалавек, яшчэ 9200 чалавек пацярпелі.
Усяго пашкоджана або разбурана больш за 1328 дамоў. Каля эпіцэнтра пацярпелі 12 вёсак, у тым ліку чатыры ў раёне Зінда-Джан. Была страчана тэлефонная сувязь. Паведамлялася таксама аб абваленых дамах і параненых у суседніх правінцыях Бадгіс і Фарах. У некаторых месцах мелі месцы апоўзні.
У суседнім Іране адзін чалавек у Тарбат-э-Джам пацярпеў. У Тайбадзе зафіксаваны нязначныя пашкоджанні будынкаў.
Для Афганістана гэта самы смяротны землятрус з чэрвеня 2022 года.
Заўвагі
Катэгорыя:Землетрасенні 2023 года Катэгорыя:Падзеі 7 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2023 года